

Капыльскі раенны краязнаўчы музей (з 2006 года – Дзяржаўная установа “Капыльскі раенны краязнаўчы музей”) быў заснаваны ў 1978 годзе, а першая экспазіцыя адкрыта 1 студзеня 1979 года ў гістарычным будынку былой скураной майстэрні. З 1985 года яго кіраўніком па збору, захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны з’яўляецца Валянціна Леанідаўна Шуракова. Сёння у збору музея унікальныя калекцыі абразоў, народнага ткацтва, выяўленчага мастацтва, археалогіі. Агульная колькасць адзінак захоўвання - 24854. Да ліку ўнікальных экспанатаў адносяцца: фігурка сабачкі з гліны I-IV стст. н. э., пчаліныя соты і хірургічны нож XIII ст., арбалетны болт XVI ст. (адзіныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі), накладка на рамень кан. IX - пач. X стст., медальён Св. Лаёлы сяр. XVII ст. Найбольш цікавымі з'яўляюцца наступныя калекцыі: "Абразы", "Народнае ткацтва", "Археалогія", "Жывапіс", "Шкло і фарфор". Паралельна з экскурсіямі ў музеі працуюць культурна-адукацыйныя праграмы: "Ліст з 1944 ..." "Пачатковая школа", "Падарожжа ў мінулае", "Рэчы з бабулінага гарышча".
У музеі працуюць 3 стацыянарныя экспазіцыі: “Археалагічная гісторыя Капыльшчыны”, “Мястэчка Капыль, “Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ”
“Археалагічная гісторыя Капыльшчыны” ахоплівае прамежак часу ад старажытных часоў да пачатку XIX ст. У рамках экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з археалагічных раскопак, якія праходзілі ў Капылі ў 1996-99 гг., 2004 г. Сярод іх: - дзіцячая цацка - фігурка сабачкі з гліны I - IV стст. н.э., - пчаліныя соты XIII ст., - хірургічны нож XIII ст. - адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі, - наверша шлема XII - XIII стст. - трэцяя знаходка пасля Полацка і Бярэсця, - арбалетны ніт XVI ст. (рэдкі тып, упершыню на Беларусі знойдзены пры раскопках замчышча ў г. Капылі ў 1999 г.), - пацерка ад княжага галаўнога ўбору XII ст., - гаршчок з гліны XII ст., - накладка на рэмень канца IX ст. - пачатку X ст. (Скандынавія), - медальён з выявай Св. Ігната Лаёлы XVII ст.
У раздзеле “Мястэчка Капыль” ўзноўлена архітэктурнае аблічча Капыля, прадстаўлена жыццё і побыт гараджан таго часу праз прадметы ўжытку, фатаграфіі, дакументы, кнігі, царкоўнае начынне. Найбольш цікавымі экспанатамі ў экспазіцыі з'яўляюцца: - піўная фарфоравая гуртка першай паловы XIX ст.(Германія), - фарфоравая цукарніца з вечкам канца XIX ст., зробленая ў выглядзе барана, які сядзіць, - масленіца фарфоравая ў выглядзе шынка канца IX ст., - фарфоравы збан і таз канца XIX ст. - крэсла венскіх братоў Тонетц канца XIX ст., - ложак металічны 1874 г. (Варшава), - покрыва на ложак з раслінным арнаментам выраблена на фабрыцы братоў Смаргуновых ў Маскве ў канцы XIX ст., - чамадан дарожны 1848 г., - чамадан дарожны канца XIX - пачатак XX ст.
“Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ” - гэтая экспазіцыя ахоплівае храналагічныя рамкі 1900 - 1950 гг. і складаецца з наступных тэматычных раздзелаў: - "Падзеі і людзі 1900-1920 гг.", - "Культурныя падзеі на Капыльшчыне канца XIX - пачатку ХХ стст.", - "Калектывізацыя", - "Палітычныя падзеі 30-х гг. ХХ ст.", - "17-ы Цімкавіцкі Чырванасцяжны пагранічны атрад", - "Нашы землякі - удзельнікі іспана-фінскіх падзей (1937-1939 гг.)", - "Акупацыйны рэжым", - "Лаўскі бой", - "Партызанскі рух", - "Вызваленне Беларусі", - "Вызваленчая місія Чырвонай Арміі", - "Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі".
У вёсцы Вялешына Слабада-Кучынскага сельскага савета створаны Mузей этнаграфіі і побыту канца Х1Х – пачатку ХХ стагоддзяў. Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў: - "Сялянскі побыт канца XIX - пачатак XX стст." (паказана музеефікавананая сялянская сядзіба з сапраўднымі прадметамі побыту), - "Гісторыя пачатковай школы" (экспануецца сапраўдная парта для 3-х навучэнцаў, падручнікі, пісьмовыя прыналежнасці, глобус і іншыя прадметы канца XIX - пачатак XX стст.), - "Мемарыяльны кабінет земляка, мастака , былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М. Галубовіча".
У 2008 г. у вёсцы Семежава адкрыта экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці зямляка, акадэміка, Генеральнага канструктара па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Героя Беларусі Міхаіла Сцяпанавіча Высоцкага. Экспазіцыя складаецца з двух тэматычных раздзелаў: - "Этнаграфія і побыт бацькоўскага дома", - "Вытворчая, акадэмічная і грамадская дзейнасць М.С. Высоцкага".
У 2004 годзе паводле рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта дырэктару музея В.Л. Шураковай была прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі «Музейная справа».
Калектыў музея ў 2005 годзе быў узнагароданы дыпломам культуры Мінаблвыканкама як пераможца абласнога агляду-конкурса стану працы дзяржаўных музеяў вобласці, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў намінацыі "Навукова-асветніцкая праца".
У 2006 годзе музей стаў пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод аддзелаў культуры раённых выканаўчых камітэтаў і ўстаноў культуры вобласці на лепшую пастаноўку працы па развіцці культуры у намінацыі «Лепшы музей года».
У 2008 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў намінаваны на адмысловую прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў «За духоўнае адраджэнне».
У 2009 годзе рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта калектыву музея была прысуджана адмысловая прэмія ў намінацыі «Музейная справа»u>.
У 2010 годзе «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» быў узнагароджаны Дыпломам Прадстаўніцтва зарэгістраванага грамадства «Deutscher Volkshochschul – Verband e.V.» (Федэрацыйная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь за праект «Унёсак у сусветную культуру выхадцаў з Капыльшчыны, якія эмігравалі напачатку ХХ стагоддзя».
У 2011 годзе дырэктар музея ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі».
У 2015 годзе музей атрымаў падзяку дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі за актыўную працу па вывучэнні, захаванні і прапагандзе гісторыка–культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
У 2017 годзе у рамках абласнога конкурса "Творчы Алімп Міншчыны" музей атрымаў дыплом за высокія творчыя дасягненні у сферы мастацтва і культуры.
У 2017 годзе Валянціна Шуракова прызнана лепшай па прафесіі за 2016 год, узнагароджана Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама і занесена на раённую Дошку Пашаны.