У музеі працуюць 3 стацыянарныя экспазіцыі: “Археалагічная гісторыя Капыльшчыны”, “Мястэчка Капыль, “Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ”

“Археалагічная гісторыя Капыльшчыны” ахоплівае прамежак часу ад старажытных часоў да пачатку XIX ст. У рамках экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з археалагічных раскопак, якія праходзілі ў Капылі ў 1996-99 гг., 2004 г. Сярод іх:

- дзіцячая цацка - фігурка сабачкі з гліны I - IV стст. н.э.,
- пчаліныя соты XIII ст.,
- хірургічны нож XIII ст. - адзіная знаходка на тэрыторыі Беларусі,
- наверша шлема XII - XIII стст. - трэцяя знаходка пасля Полацка і Бярэсця,
- арбалетны ніт XVI ст. (рэдкі тып, упершыню на Беларусі знойдзены пры раскопках замчышча ў г. Капылі ў 1999 г.),
- пацерка ад княжага галаўнога ўбору XII ст.,
- гаршчок з гліны XII ст.,
- накладка на рэмень канца IX ст. - пачатку X ст. (Скандынавія),
- медальён з выявай Св. Ігната Лаёлы XVII ст.