У 2003 годзе ў вёсцы Вялешына-1 Бабаўнянскага сельскага савета была адчынена экспазіцыя "Этнаграфія і побыт канца 19 - пачатка 20 стагоддзяў".

Экспазіцыя займае плошчу 92м.кв. і складаецца з трох раздзелаў:

- вясковы быт канца 19 - пачатка 20 стагоддзяў (паказана музеефікаваная сялянская сядзіба з сапраўднымі побытавымі рэчамі)
- гісторыя пачатковай школы (экспануецца сапраўдная парта для трох вучняў, падручнікі, пісьмовыя прылады, глобус і іншыя рэчы канца 19 - пачатка 20 стагоддзяў
- мемарыяльны кабінет земляка, былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М. Галубовіча.