У 2009 годзе была адкрыта экспазіцыя «Трагедыя і подзвіг. Стагоддзе ХХ». Mатэрыял падаецца праз экспазіцыйныя "вокны". Такім чынам, наведвальнік можа сачыць за гістарычнымі падзеямі і іх удзельнікамі.

Экспазіцыя ахоплівае храналагічныя рамкі 1900 - 1950 гг. і складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

- "Падзеі і людзі 1900-1920 гг.",
- "Культурныя падзеі на Капыльшчыне канца XIX - пачатку ХХ стст.",
- "Калектывізацыя",
- "Палітычныя падзеі 30-х гг. ХХ ст.",
- "17-ы Цімкавіцкі Чырванасцяжны пагранічны атрад",
- "Нашы землякі - удзельнікі іспана-фінскіх падзей (1937-1939 гг.)",
- "Акупацыйны рэжым",
- "Лаўскі бой",
- "Партызанскі рух",
- "Вызваленне Беларусі",
- "Вызваленчая місія Чырвонай Арміі",
- "Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі".